На тэрыторыі Нараўлянскі раёна завяршыўся трэці этап акцыі «Не прапальвайце сваё жыццё!».

Дата: 26 ноября 2020 в 08:28, Обновлено 26 ноября 2020 в 08:59
131 просмотр

На тэрыторыі Нараўлянскі раёна завяршыўся трэці этап акцыі «Не прапальвайце сваё жыццё!».

У рамках якога работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі онлайн навучанне навучэнцаў установы адукацыі "Нараўлянскі дзяржаўны прафесійны ліцэй». У сваёй гутарцы работнікі аддзела расказалі дзецям аб правядзенні акцыі і яе этапах, азнаёмілі са статыстыкай па пажараў у раёне і Гомельскай вобласці. Асаблівая ўвага была нададзена выкананню пажарнай бяспекі ў інтэрнаце пры эксплуатацыі электраабсталявання і недапушчэнні курэння ў неўстаноўленых месцах, а таксама нагадалі дзеянні пры ўзнікненні пажару ў навучальнай установе. Акрамя гэтага ратавальнікі праз педагога перадалі наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС, якая зможа ў любы момант нагадаць правілы пажарнай бяспекі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.