Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Кіраўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Нараўлянскага раёна”
Апісанне вопыта педагагічнай дзейнасці
“Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў 6 класа на занятках па беларускай мове праз выкарыстанне эфектыўных форм і метадаў навучання”
Мілюк Дзіяна Рышардаўна,
настаўнік беларускай мовы
і літаратуры
8 (02355) 93-5-69
Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў 6 класа
на занятках па беларускай мове
праз выкарыстанне эфектыўных форм і метадаў навучання
Сучаснае грамадства чакае ад школы мыслячых, ініцыятыўных, творчых выпускнікоў з шырокім светапоглядам і моцнымі ведамі. Выключнае значэнне набывае пытанне, як вучыць, для чаго патрэбна вывучаць мову? Настаўніку патрэбна давесці да ведама вучняў, наколькі важна ведаць мову сваёй краіны, свайго народа, валодаць рознымі відамі маўленчай дзейнасці, якія перспектывы ў будучай. Нельга пакінуць без увагі і такі аспект праблемы, як месца кожнага народа ў свеце, калі кожны грамадзянін Беларусі павінен ведаць мову беларускага народа, які адзіны і непаўторны ў моўным сусвеце, калі кожны павінен ганарыцца сваім народам і яго мовай як асноўным паказчыкам і выразнікам нацыянальнай адметнасці.
Адсюль узнікае неабходнасць стварыць умовы для развіцця пазнавальнайактыўнасці, якаяб стала пабуджальнай сілай дзейнасці навучэнца да набыцця новых ведаў і ўменняў.
Пад пазнавальнай актыўнасцю разумеюцца станоўчыя, эмацыянальна-пошукавыя адносіны асобы да прадметаў і з’яў рэчаіснасці з мэтай іх пазнання, якія праяўляюцца ў пазнавальнай дзейнасці і з’яўляюцца яе матывам[13, с.77].
У працэсе атрымання навучэнцамі ведаў, уменняў і навыкаў па прадмету важнае месца занімае іх пазнавальная актыўнасць.
Развіццё пазнаваўчай актыўнасці, спосабы і метады актывізацыі вучэбнай дзейнасці - адна з актуальных праблем педагогікі, таму што фарміраванне актыўнасці ў працэсе пазнання з’яўляецца вызначальным фактарам у самавызначэнні, самарэалізацыі асобы. Да гэтай праблемы звяртаюцца псіхолагі, педагогі і нават філосафы. На працягу ўласнай педагагічнай практыкі мной яна вызначана як цэнтральная педагагічная праблема, якая павінна вырашыць галоўную задачу: развіццё сукупнасці творчых і маральных якасцей школьнікаў, якія заключаюць у сабе матывацыйныя, інструментальныя і кагнітыўныя кампетэнцыі.
Матывацыйныя кампетэнцыі ўключаюць у сябе каштоўнасныя арыентацыі, запатрабаванні, стваральную скіраванасць асобы, здольнасць браць на сябе адказнасць, абараняць уласныя сцвярджэнні.
Інструментальныя кампетэнцыі складаюцца ў засваенні навучэнцамі ўніверсальных спосабаў дзейнасці, бачання імі варыятыўнасці дасягнення мэты, планамернасці і самакантролю ўласнай дзейнасці.
Кагнітыўныя кампетэнцыі ўключаюць веды, прадметныя ўменні, навыкі, валоданні творчымі метадамі рашэння праблем. Вучню неабходна валодаць высокім узроўнем крэатыўнасці, здольным браць адказнасць за сваю адукацыю і маральнае развіццё, актыўна ўдзельнічаючым у пазітыўным пераўтварэнні грамадства і соцыума, раскрываючы свой творчы патэнцыял [11, с.37].
Такім чынам, змест адукацыі непавінен абмяжоўвацца прадметнай вобласцю, а павінен ўключаць сістэму метапрадметных сродкаў дзейнасці і новыя кампетэнтнасці. Тэхналогіі навучання і выхаванняпавінны быць арыентаваны на суб’ект-суб’ектныя адносіны, актыўнае ўключэнне навучэнцаў у працэс мэтавызначэння, экспертызу ўласных рэзультатаў. Рэзультат адукацыі не павінен абмяжоўваецца толькі ведамі, уменнямі і навыкамі па беларускай мове, а праяўляецца ў сфармірованасці творчых і маральных уменняў як якасцей крэатыўнай асобы[1, с.6].
Мэтай данага педагагічнага вопыту з’яўляецца распрацоўка і стварэнне ўмоў для актывізацыі пазнавальнай дзейнасцівучняў 6 класа на занятках і ў пазаўрочны час праз выкарыстанне эфектыўных форм і метадаў навучання.
Для дасягнення мэты вопыта былі пастаўлены наступныя задачы:
-вызначыць найбольш эфектыўныя формы і метады навучання для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў;
-забяспечыць арыентацыю адукацыйнага працэсу на развіццё асобаснага
рэсурса навучэнцаў (матывацыйнай, інструментальнай і кагнітыўнай сфер асобы);
-выклікаць у навучэнцаў уласнае пачуццё носьбіта самабытнай моўнай каштоўнасці.
Падчас фарміравання вопыту вывучаліся работы вучоных, педагогаў- практыкаў, метадычная літаратура, нарматыўная дакументацыя. Карыснымі з’явіліся дапаможнікі: Н І. Запрудскага “Сучасныя школьныя тэхналогіі – 2”, Старыкавай М.Р. “Сучасны ўрок”, у якім раскрываюцца пытанні сучаснага ўрока, метады і прыёмы навучання, формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці.
Практычны дамаможнік В.М. Багдановіч “Сучасныя формы арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу” раскрыў тэарэтычныя і практычныя асновы фарміравання пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў.
Звяртанне да ўключэння краязнаўчага матэрыялу на ўроках па беларускай мове здяйснялася згодна рэкамендацыям А.А.Корзюк у дапаможніку “Арганізацыя краязнаўчай работы пры вывучэнні гісторыі Беларусі ў сярэдняй школе” і В.Я. Ляшук “Краязнаўчы матэрыял на ўроках літаратуры”і іншыя матэрыялы.
Адзін з прынцыпаў маёй педагагічнай дзейнасці – адстойванне ўласнага погляду вучнямі. Такім чынам, закладваецца ў дзецях не толькі адчуванне ўласнай годнасці, але і развіццё мовы, лагічнасць мыслення, жаданне вучыцца і ўдасканальваць свае веды. Для гэтага мной на занятках выкарыстоўваюцца такія формы і метады, як:
- тлумачальна-ілюстрацыйны (пры дапамозе абагульняючых табліц, заняткаў-прэзентацый, разнастайных схем, сімвалічных малюнкаў, апорных канспектаў);
- рэпрадуктыўны метад (работа па заданаму настаўніку алгаарытму);
- эўрыстычны метад (рашэнне лінгвістычных задач);
- метад самастойнай работы вучняў;
- метад дыферэнцыраванага навучання;
- метад праектаў;
- метад даследавання.
Для сябе я вырашыла, што важна актывізаваць увагу, разумовую дзейнасць вучняў ужо на этапе знаёмства з правілам, новым матэрыялам. Вучні паспяхова засвойваюць вучэбны матэрыял, калі праяўляюць пазнавальную самастойнасць і ўзровень іх самастойнай работы павышаецца. З гэтай мэтай выкарыстоўваецца прыём алгарытмізацыі. Напрыклад, для тлумачэння правапісу прыставак на з/с прапаную словы папарна:
узмежак усход
разбіць распісаць
бяздумна бясколерны
знізу спёка,
у якіх перш за ўсё вучні выдзяляюць прыстаўкі на аснове выяўлення лексічнага значэння слоў і падбору аднакаранёвых, затым супастаўляецца напісанне прыставак у парах слоў у адпаведнасці з вымаўленнем і ўстанаўліваецца залежнасць вымаўлення і напісання зычнага ў корані. Па ходу ці пасля ўсяго разбору (у залежнасці ад узроўню падрыхтаванасці вучняў) разам з вучнямі складаецца алгарытм:
1. Выдзелі прыстаўку (дакажы).
2. Які зычны ў корані: звонкі ці глухі?
3. Як вымаўляецца зычны прыстаўкі перад зычным кораня?
- Пішы літару з перад літарай, што абазначае звонкі, і літару с перад літарай, што абазначае глухі.
Для засваення правіла правапісу неабходна выявіць усе асаблівасці яго прымянення, бо калі вучань прывык прымяняць правіла да аднаго і таго ж тыпу слоў, то ён адчувае цяжкасці пры сустрэчы са словамі іншага тыпу, ў сувязі з чым вырашаецца арфаграфічна-метадычную задача:
Чаму і з якой мэтай настаўнік прапануе чатыры групы слоў?
узлесак бясколерны рассмяшыць расчысціць
усходы бестурботны раззваніць бясшумны
расклад бязмежны беззямельны сшытак
разбег безгалосы бессаромны зжаць
Вырашэнне гэтай задачы наглядна ілюструе неабходнасць працы над дэталямі правіла. Пры правядзення больш глыбокага аналізу правіла на прыкладах вучні разумеюць, што напісанні, якія падпарадкоўваюцца аднаму і таму ж правілу, могуць адрознівацца сваімі фанетычнымі, марфалагічнымі і іншымі моўнымі характарыстыкамі, што выклікае варыянты арфаграм. Сапраўды, не ва ўсіх групах слоў напісанне адпавядае вымаўленню, але ў правіле гэта не агаворана, вось і ўзнікае патрэба ў дадатковым дыдактычным матэрыяле як пры тлумачэнні, так і пры выпрацоўцы арфаграфічных навыкаў[6, с.14-16].
На этапе фарміравання навыкаў правапісу добрыя вынікі дае прыём арфаграфічнага разбору, сутнасць якога зводзіцца да тлумачэння правапісу ў вуснай і пісьмовай формах. Так, у слове расклад дзве арфаграмы: рас-клад – прыстаўка рас- пішацца з літарай с у адпаведнасці з вымаўленнем глухога [с] перад глухім [к]; корань -клад пішацца з літарай д, хоць і вымаўляецца глухі [т], бо пры змене, падборы аднакаранёвых – раскладаць, раскладу – зычны [д] перад галосным вымаўляецца без змен[2, с.164-167 ].
Асаблівае месца на этапе і засваення тэарэтычных ведаў, і фарміравання адпаведных арфаграфічных навыкаў займаюць такія прыёмы, як пастаноўка праблемных задач і заданняў часткова-пошукавага характару. Напрыклад, такія, як:
1. Растлумачце выбар напісання літары для абазначэння аднолькавага зычнага гука ў кожнай пары слоў: грыб – грып, воз – вос, казка – каска.
2. Вымаўце словы. Зрабіце вывад, ці ва ўсіх выпадках вымаўленне адпавядае напісанню і чым гэта выклікана? Стог, дубы, дубка, молат, сад, просьба.
3. Чаму ў адных словах напісана літара ж, а ў другіх – ш?
Дарожка, сцежка, рубашка, пешкі, сыраежка, наапашкі.
4. Як праверыць напісанне выдзеленых літар і чаму пры іх напісанні
можна дапусціць памылку?
Зжынаць, мыешся, сшытак, вучышся, расчысціць.
У выніку выканання такіх задач вучні, па-першае, думаюць нестандартна, лагічна разважаюць; па-другое, яны як бы “робяць адкрыцці” ведаў, нестандартна падыходзяць да іх дабывання.
Безумоўна, колькасць прыёмаў не абмяжоўваецца пералічанымі, галоўнае заключаецца ў тым, каб яны (іх выбар, парадак падачы) служылі дасягненню мэты – выпрацоўцы свядомага напісання.
З мэтай дасягнення лепшага рэзультата выкарыстоўваю разнастайныя віды заняткаў: урок-практыкум, урок-модуль, урок-даследаванне, урок – вандроўка, урок-гульня, урок-КВЗ, урок-прэзентацыя з выкарыстаннем камп’ютара і мультымедыя, урок-экскурсія, урок-свята і іншыя.
Напрыклад, тэхналогія модульнага навучання дазваляе адначасова аптымізаваць вучэбны працэс, забяспечыць развіццё пазнавальнай і асобаснай сферы вучняў, сумясціць жосткае кіраванне пазнавальнай дзейнасцю вучня з шырокімі магчымасцямі для самакіравання. Плюсы такой тэхналогіі ў тым, што, па-першае, кожны вучань атрымлівае ад настаўніка парады ў пісьмовай форме як рацыянальней дзейнічаць, дзе знайсці неабходны вучэбны матэрыял і т.д. Па-другое, настаўнік і вучань зносяцца зусім па-іншаму. Модулі дазваляюць перавесці навучанне на суб’ект-суб’ектную аснову. Па-трэцяе, вучань максімум часу працуе самастойна. Гэта дае магчымасць асэнсаваць сябе ў дзейнасці, самому вызначыць узровень засваення ведаў, бачыць прабелы ва ўласных ведах і уменнях. Канечне ж, настаўнік таксама кіруе вучэбна-пазнавальнай дзейнасцю вучняў праз модуль, але гэта больш мяккае, мэтанакіраванае кіраванне. Па-чацвертае, наяўнасць модуляў на друкаванай аснове дазваляе настаўніку індывідуалізаваць работу з асобнымі вучнямі[9, с.88 - 104 ], [дадатак 1 ].
У развіцці пазнавальнай актыўнасці вучняў вялікую ролю адыгрывае выкарыстанне камп’ютара і мультымедыйныя сродкі перадачы інфармацыі.
Я выкарыстоўваю камп’ютар на занятках з рознымі мэтамі:
- пры тлумачэнні новага матэрыяла,
- для аптымальнага замацавання вывучанага матэрыяла,
- для паляпшэння кантроля ведаў вучняў,
- для арганізацыі цікавай і карыснай пазакласнай работы па прадмету, у тым ліку і пошукава-даследчай.
Прэзентацыя як фрагмент занятка мяркуе выкарыстанне камп’ютара на адным ці некалькіх этапах занятка. Напрыклад, пры тлумачэнні новага матэрыяла я выкарыстоўваю прэзентацыі з ілюстрацыйным матэрыялам – малюнкі, карціны, фотаздымкі, відэарад, а таксама апорныя схемы і алгарытмы.
Заняткі, поўнасцю пабудаваныя на адной прэзентацыі, адрозніваюцца тым, што змяшчаюць у сабе падтрымку практычна ўсіх этапаў занятка і прадумваюцца так, каб настаўнік мог кіраваць дзейнасцю вучняў на занятку пасрэдна гэтай прэзентацыяй. Такі варыянт прымянення ІКТ з’яўляецца адной з эфектыўных форм занятка-адкрыцця, занятка-замацавання атрыманых ведаў, заняткаў-доследаў[1, с.84 – 87], [ дадатак 4].
Даследчая дзейнасць вучняў на занятках роднай мовы найбольш актывізуе іх пазнавальную актыўнасць, калі носіць краязнаўчую скіраванасць. Гэта даследаванне мясцовых тапонімаў, назваў мясцовых лясных участкаў, лугоў, вуліц. Так, на занятках вучні 6 класа пісалі творчыя работы “Любімы куток прыроды”, “Вуліца майго дзяцінства”, “Мой шаноўны продак”. Таксама вучням вельмі падабаецца наведваць школьны этнаграфічны музей ці шукаць адметныя рысы маўлення і гаварэння ў сваёй сям’і[5, с.25 – 34], [дадатак 2 ].
Для выхавання вучня – грамадзяніна сваёй краіны, носьбіта беларускай самабытнасці амаль на кожным занятку мной выкарыстоўваюцца тэксты ці сказы з рэгіянальным кампанентам. Так, напрыклад, пры вывучэнні раздзела “Лічэбнік” вучні працавалі на адкрытай старонцы Вікіпедыі. Яны знаеміліся з геаграфічным размяшчэннем Кірава на рускай мове, перакладалі атрыманыя даныя на беларускую мову.
Такая работа не можа не актывізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў,
павысіць рэзультаты навучанасці.
Падсумоўваюцца і замацоўваюцца атрыманыя веды, пачуццё грамадзянскасці пра пазакласную дзейнасць па прадмету.
Сучаснай методыкай распрацаваны разнастайныя формы і віды пазакласнай працы па беларускай мове. Выбіраючы пэўную форму ці від пазакласных заняткаў, я стараюся арыентавацца на колькасць удзельнікаў і патрабаванні да часу правядзення. Найбольш эфектыўнымі і запатрабавальнымі ў маёй практыцы сталі такія формы і віды пазакласнай працы, як:
Па колькасці удзельнікаў:
- Масавая, калі ў падрыхтоўку і само мерапрыемства (найчасцей свята, вечар, прадметны тыдзень) уключаецца шмат вучняў, не аб'яднаных стабільнымі калектывамі, класамі. Гэта могуць быць вучні розных узростаў.
- Групавая— вялікія творчыя групы для падрыхтоўкі канферэнцый, конкурсаў, віктарын, афармлення і выпуску інфармацыйных плакатаў, насценгазет, вядзення рукапіснага альманаха, часопіса; групы, якія будуць выступаць у якасці каманды або для заняткаў у гуртках.
- Камерная,калі да падрыхтоўкі і правядзення падключаюцца вучні з розных класаў, але іх няшмат і толькі тыя, хто па-сапраўднаму цікавіцца вылучанай тэмай; кола ўдзельнікаў вельмі абмежаванае.
- Індывідуальная— праца з вучнямі, якія атрымалі індывідуальныя заданні, даручэнні пры падрыхтоўцы да мерапрыемстваў (рэфераты, даклады, інфармацыі, ілюстрацыйны матэрыял), выступаюць у ролі вядучых, або з тымі, хто спрабуе свае сілы ў мовазнаўстве.
Па часе правядзення:
- Пастаянная— кіраўніцтва пазакласным чытаннем і назапашваннем моўнай адукацыі.
- Эпізадычная:
а) правядзенне лінгвістычных свят,прадметнага тыдня, вечароў,
ранішнікаў,экскурсій, канферэнцый, дыспутаў, віктарын, конкурсаў, міні-алімпіяд і інш.;
б) напісанне дакладаў, рэфератаў, сачыненняў, водзываў, рэцэнзій, нарысаў, заметак[7, с.16 – 38].
Як вынік, вопыт работы па тэме “Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў 6 класа на занятках па беларускай мове праз выкарыстанне эфектыўных форм і метадаў навучання”даў станоўчыя зрухі. Так, 8 вучняў 6 класа (100%) прымалі актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік”. Двое з іх сталі дыпламантамі 3 ступені. 5 вучняў прынялі ўдзел у І этапе абласной алімпіяды, адзін з іх стаў пераможцам і прыняў ўдзел у ІІ этапе. 6 вучняў атрымалі граматы розных намінацый за ўдзел у прадметным тыдні.
2 вучні (25 %) пачалі займацца даследчай дзейнасцю па вывучэнню адметнасцей мясцовай гаворкі і тапонімаў Кіраўшчыны. Акрамя гэтага, нельга не адзначыць, што менавіта вучні 6 класа сёння з’яўляюцца самымі актыўнымі ўдзельнікамі выхаваўчых мерапрыемстваў на беларускай мове. Такім чынам, актывізацыя пазнавальнай актыўнасці вучняў 6 класа з’явілася штуршком для павышэння матывацыі па вывучэнню роднай мовы. Гэта праяўляецца ў павышэнні якасці ведаў, станаўленні актыўнай грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў.
Работа над вопытам паказала не толькі актуальнасць актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў, але і раскрыла праблемы, над якімі неабходна працаваць у далейшым:
- ужыванне роднай мовы не толькі ў рамках урочнай ці пазаўрочнай арганізаванай настаўнікам дзейнасці, але і ў паўсядзённым жыцці;
- асэнсаванне кожным вучнем сябе як носьбіта культурнай самабытнай спадчыны;
- развіццё арфаграфічнай граматнасці ў вусным і пісьмовым маўленні.Спадзяюся, што гэтыя праблемы будуць вырашацца сістэмна і планамерна праз пошук новых метадаў і прыёмаў развіцця пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў.
Літаратура
- Богданова, О.Н. Современные формы организации учебно-воспитательного процесса:практическое пособие для педагогов общеобразовательных учреждений / О.Н. Богданович. – 2-е изд. – Мозырь: Белый Ветер, 2012. – С.6 – 14.
- Буракова, М. У. Беларуская мова. Арфаграфія і пунктуацыя. Этналінгвістычныя тэксты. / М. У. Буракова, В. А. Ляшчынская, З. У. Шведава; пад рэд. В.А. Ляшчынскай. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007. – 237 с.
- Валочка, Г. М. Беларуская мова ў табліцах і схемах: Вучэб. дапам. для вучняў ст. кл. сярэд. шк. / Г. М. Валочка, Я. М. Лаўрэль, В. П. Красней і інш. – Мн.: ТАА “Юніпрэс”, 2002. – 192 с.
- Запрудский, Н.И. Современные школьные технологии-2 /Н.И. Запрудский. – 2-е изд. – Минск, 2010. – 256 с. – (Мастерская учителя).
- Корзюк, А.А. Арганізацыя краязнаўчай работы пры вывучэнні гтсторыі Беларусі ў сярэдняй школе / А.А. Корзюк. – Мазыр: Белы Вецер, 2015. – 98, [2] с.
- Ляшчынская, Вольга. Мова вучыць і выхоўвае // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1990. – № 4. – С. 14 – 16.
- Ляшук, В.Я. Краязнаўчы матэрыял на ўроках літаратуры / В.Я. Ляшук. Мн.: Нар.асвета, 1980. – С.16 – 38.
- Нестандартныя ўрокі па беларускай мове і літаратуры. 5 – 11 класы: дапамложнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў/ [склад. А.М. Евіч і інш.]. – Мазыр: ТАА ВД “Белы Вецер”, 2009 – 158, [2] с.: іл. – (Серыя “З вопыту работы”).
- Протчанка, В. У. Асноўныя метадычныя прынцыпы і падыходы да развіцця мовы і маўлення // Протчанка В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове. – Мінск.: НІА, 2001. – 212 с. – С. 88 – 114.
- Протчанка, В. У. Самастойная работа вучняў у методыцы навучання роднай мове // Протчанка В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове. – Мінск.: НІА, 2001. – 212 с. – С. 170 – 185.
- Современный урок: пособие для педагогов, администрации общеобразоват.учреждений, работников Р(Г)УМК/[сост. М.Г. Старикова]. – 2-е изд. – Мозырь: Белый Ветер, 2011.
- Цыбульская, С.І. Настольная кніга настаўніка беларускай мовы і літаратуры: метадычныя рэкамендацыі і нарматыўныя патрабаванні / С.І. Цыбульская. – 2-е выд., перапрац. – Мінск: Сэр – Вит, 2009. – 288 с. – (Майстэрня настаўніка).
- Яленскі, М.Г. Методыка выкладання беларускай мовы. Сучасная лінгвадыдактыка / М. Г. Яленскі. – Мінск.: Адукацыя і выхаванне, 2005. – 184 с.
Дадатак 1
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Кіраўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Нараўлянскага раёна”
План-канспект занятка
па беларускай мове ў 6 класе
“Утварэнне і правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск-”
Распрацавала
настаўнік беларускай
мовы і літаратуры
Мілюк Дзіяна Рышардаўна
Тэма : Утварэнне і правапіс прыметнікаў з суфіксам –ск-
Комплексна-дыдактычная мэта:
-у выніку выканання модуля і тлумачэння настаўніка вучні павінны ўзнавіць веды пра падзел прыметнікаў на разрады (якасныя, адносныя, прыналежныя);
-засвоіць правілы напісання суфікса –ск- у адносных і прыналежных прыметнікаў;
-удасканаліць арфаграфічную пільнасць вучняў;
-выпрацаваць навыкі літаратурнага вымаўлення.
Абсталяванне:
Калечыц А.І., Міхайлаў П.А, Старасценак Т.Я., Фацеева С.І., “Беларуская мова. Карткі-заданні. 6 клас”, “Аверсев”, 2007, табліца-схема “Правапіс суфікса –ск-у прыметнікаў”
Тып урока:
Вывучэння новага матэрыялу (модульная пабудова занятка з дамінуючай самастойнай дзейнасцю)
|
№ урока модуля у тэме |
№ НЭ у модулі (этапе) |
Змест навучальнага матэрыялу |
Дзейнасць вучня |
Дзейнасць настаўніка |
|
1 |
НЭ 1.0 |
Арганізацыйны момант |
Самаправерка |
Праверка гатоўнасці вучняў |
|
НЭ 1.1 |
Уваходны кантроль. Мэта: праверыць веды па тэме”Разрады првметнікаў” |
Працуй ў пары -.Адкажыце на наступныя патанні: 1.Якія прыметнікі называюцца адноснымі? Якаснымі? Прыналежнымі? 2. Прывядзіце прыклады. |
Кантроль настаўніка |
|
|
НЭ1.2 |
Матывацыя |
Вызначы мэту дзейнасці. Самастойна |
Стварэнне праблемнай сітуацыі для падрыхтоўкі да ўспрымання |
|
|
НЭ 1.3 |
Актуалізацыя апорных ведаў |
1.Якія спосабы ўтварэння новых слоў ведаеш? 2. Ад якіх часцін мовы часцей утвараюцца прыметнікі? 3.Пры дапамозе якіх марфем утвараюцца прыметнікі? |
Стварэнне сітуацыі-падрыхтоўкі для асваення новага праз праблемную мадэль |
|
|
НЭ 1.4 |
Вывучэнне новага матэрыялу |
Уважліва паслухай тлумачэнне новай тэмы настаўнікам.У час выкладання асэнсоўвай і рыхтуй пытанні. |
Выкладанне матэрыялу настаўнікам н6а высокім узроўні |
|
|
2. |
НЭ2.1 |
Першаснае замацаванне базіснага ўзроўню |
1.Звярніся да пр.381, растлумач (вусна) правапіс прыметнікаў 2.Пр.382,(1 в.-1-2-3 радок,2 в.-4-5-6 радок) (пісьмова)Правер сябе па ключу 3.З словамі-выключэннямі з правіл складзі сказы |
Базісны тэст на вызначэння зоны бліжайшага актуальнага развіцця. |
|
НЭ 2.2 |
Карэкцыя |
Прапрацуй незразумелыя пытанні з настаўнікам ці вучнем-суседам па парце |
Падача матэрыяла з улікам узроўня зоны бліжайшага развіцця |
|
|
НЭ 2.3 |
Адпрацоўка матэрыяла |
Перакажыце змест параграфа 44(працуйце ў парах) |
Выкарыстанне тэхнікі КСН |
|
|
3 |
НЭ 3.1 |
Замацаванне |
Выканайце ўзроўневы тэст у дадатковым сшытку (па варыянтах 1р.-1в., 2р.-2в.) |
Вызначэнне ўзроўня засваення |
|
НЭ 3.2 |
Кантроль |
Здай сшытак настаўніку на праверку |
Кантроль настаўніка для правядзення карэкцыі |
|
|
НЭ 3.3. |
Аналіз (падвядзенне вынікаў урока) |
Прааналізуй сваю працу на ўроку і адкажы на пытанні рэфлексіі : 1.Наколькі прадуктыўна я працаваў на ўроку? 2.Што мне перашкаджала максімальна засяродзіць ўвагу на тэме ўрока? 3.Як я мог павысіць вынікі сваей работы? |
Агульны аналіз урока |
|
|
НЭ3.4 |
Пастаноўка мэт да наступнага ўрока |
Выкарыстанне ведаў, уменняў і навыкаў |
Стварэнне матывацыі праз аналіз напрацаванага |
|
|
4 |
НЭ4.1 |
Дамашняе заданне |
Выберы свой узровень і запішы дамашняе заданне:параграф №44 + 1 узровень – пр 380 2 узровень –падбяры па 3 прыклады да схем: а) ц т ч к+ -ск- б)с + -ск- в) д + -ск- г) г х к з ж ш + -ск- 3 узровень – (дадаткова да 2 узроўню) скласці сказы з 4 прыметнікамі |
Дадатак 2
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Кіраўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Нараўлянскага раёна”
План-канспект занятка-экскурсіі
па беларускай мове ў 6 класе
“Падрыхтоўка да напісання сачынення – апавядання пра экскурсію ў музей з апісаннем асобных прадметаў”
Распрацавала
настаўнік беларускай
мовы і літаратуры
Мілюк Дзіяна Рышардаўна
Тэма: Падрыхтоўка да сачынення-апавядання пра экскурсію ў музей з апісаннем асобных прадметаў.
Мэты: навучыць апавядаць пра экскурсію ў музей і апісваць асобныя музейныя рэчы пра побыт і матэрыяльную культуру нашых продкаў, вызначаць галоўнае і заўважаць адметнае ў апісаваемых прадметах, перадаваць эмоцыі, якія яны выклікаюць; паглыбіць веды пра асаблівасці тэкстаў апісанняў, навучыць выбіраць моўныя сродкі ў адпаведнасці з тыпам тэксту і характарам апісання, сістэматызаваць уласныя назіранні, скласці план сачынення, развіваць вуснае і пісьмовае маўленне, выхоўваць цікавасць і любоў да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Радзімы.
Тып урока: урок развіцця маўлення
Месца правядзення ўрока: краязнаўча-этнаграфічны музей школы
Даведнік урока:
Краязнаўча-этнаграфічны музей - гэта ўстанова, якая зберагае, вывучае і папулярызуе натуральныя помнікі гісторыі, матэрыяльнай і духоўнай культуры пэўнага краю.
Экспанат - прадмет, які выстаўляецца ў музеі або выстаўляецца для агляду.
Ход занятка
- Арганізацыйны момант
- Паведамленне тэмы і мэтаў занятка
Словы настаўніка:
Сёння у нас занятак падрыхтоўкі да сачынення-апісання пра экскурсію ў краязнаўча-этнаграфічны музей з апісаннем асобных музейных экспанатаў, якія даюць уяўленне пра побыт і матэрыяльную культуру нашых продкаў.
Што мы павінны зрабіць за занятак?
Атрымаць уяўленне пра тое, як пішацца сачаненне-апавяданне пра экскурсію ў музей з апісаннем асобных прадметаў.
Для гэтага мы павінны:
- паглыбіць веды пра тэксты-апісанні;
- навучыцца адбіраць моўныя сродкі ў адпаведнасці з тыпам тэксту і характарам апісання;
- сістэматызаваць уласныя назіранні, атрыманыя ў час экскурсіі;
- скласці прыкладны план сачынення.
На занятку вам будзе прадстаўлена магчымасць выступіць у якасці экскурсавода, цікавага апавядальніка, уважлівага назіральніка, дасведчанага маладога беларуса нашай рэспублікі.
- Сітуацыя
Уявіце такую сітуацыю. Вам даручана арганізаваць для аднакласнікаў экскурсію ў межах нашай Гомельскай вобласці, каб пазнаёміць іх з побытам і матэрыяльнай культурай нашых продкаў. Куды паехаць? Дзе ўзяць адрасы музеяў? Як вы паступіце ў дадзенай сітуацыі?
(Адказы вучняў)
Перад вамі тураператар турыстычнага агенства. Звярніцеся да яго і задайце пытанне, якое вас цікавіць у межах пастаўленай перад вамі задачы.
-Паслухайце інфармацыю тураператара пра краязнаўча-этнаграфічыя музеі Гомельскай вобласці і запішыце іх назвы сабе ў "блакнот наведавальніка музея".
Інфармацыя тураператара пра краязнаўча-этнаграфічныя музеі Гомельскай вобласці.
Музей, які зберагае, вывучае і папулярызуе натуральныя помнікі гісторыі, матэрыяльнай і духоўнай культуры пэўнага краю, называецца краязнаўча-этнаграфічным.
У Гомельскай вобласці гэта:
- Гомельскі абласны краязнаўчы музей
- Веткаўскі дзяржаўны музей народнай творчасці
- Ельскі краязнаўчы музей
- Рэчыцкі краязнаўчы музей
- Мазырскі краязнаўчы музей
- Тураўскі краязнаўчы музей
У нашым Нараўлянскім раёне пра побыт нашых продкаў можа расказацьмемарыяльная сядзіба Горватаў у горадзе Нароўлі, этнаграфічны музей у годадзе Нароўлі, а таксама школьныя краязнаўчыя музеі у сярэдніх школах №2 і 3 горада,а таксама і наш музей ў Кіраўскімдзіцячым садзе - сярэдняй школе Нараўлянскага раёна.
Натаўнік. У якіх з пералічаных музеяў вы былі? (Адказы вучняў)
- Складанне плана сачынення
Настаўнік.Ці можам мы краязнаўча-этнаграфічны музей назваць скарбонкай ведаў пра побыт і матэрыяльную культуру нашых продкаў? Запішам першы пункт нашага сачынення.
1. Краязнаўча-этнаграфічны музей - скарбонка ведаў пра побыт і матэрыяльную культуру нашых продкаў.
Апавядальнай ці апісальнай будзе першая частка вашага сачынення?
Настаўнік. Давайце зробім невялікую экскурсію па школьнаму краязнаўчаму музею, у памяшканні якога мы знаходзімся, і даведаемся пра гісторыю яго ўзнікнення.
Экскурсавод І
Гісторыка-краязнаўчы музей у Кіраўскай СШ быў адкрыты ў 1979 годзе.
На шматлікіх стэндах гісторыка-краязнаўчага музея знайшлі адлюстраванне далёкае мінулае краю, гады сацыялістычных ператварэнняў, Кіраўшчына партызанская, працоўныя дасягненні.
Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
- "Ад роду – да народу"
Настаўнік.З улікам пачутай інфармацыі ад экскурсавода падбяром загаловак да другога пункта плана сачынення.
2. З гісторыі школьнага краязнаўча-этнаграфічнага музея.
Настаўнік. Які з пералічаных раздзелаў нашага музея дае найбольш яркае ўяўленне пра побыт і матэрыяльную культуру нашых продкаў? (Раздзел "").
Адкрыйце раздзел "Мая бацькаўшчына" свайго партфоліо і знайдзіце ў ім тэкст "Беларуская хатка" школьнага краязнаўчага музея", прачытайце яго. Вызначце тып тэксту і стыль.
Тэкст "Беларуская хатка" школьнага краязнаўчага музея
Частка аднакамернай сялянскай хаты пачатку ХХ стагоддзя прадстаўлена зрубам з акоранага бярвення, складзенага ў вянкі вугламі з астаткам. Падлога драўляная. Страха на кроквах, пакрыта чаротам. Адно акно. Інтэр'ер хаты прадстаўлены белай печчу з комінам і падпечкам. Ля печы качарэжнік з пячным інвентаром (качарга, вілкі, чапяла), а таксама гаспадарчы вугал, прадстаўлены лавай, на якой хлебная дзяжа, лапата для хлеба, посуд, у тым ліку і выдзеўбаны, маслабойка. Сярод мэблі - услоны, лава, табырэткі, драўляная і лазовая калыскі, канапа, стол, куфар. На покуці - абраз, убраны набожнікам, пучкі асвечаных жытнёвых каласоў і траў. Да столі падвешаны павук. Упрыгожвае інтэр'ер хаты калекцыя самабытных ручнікоў, саматканыя палавікі і калекцыя дываноў. Маецца калекцыя даматканага адзення і прылад працы. Ля хаты рознае гаспадарскае начынне: ступа, жлукта, жорны, рознага памеру карыты, корабкі для ягад, зерня, часткі разабранага ткацкага станка (бёдры, ніты), цапы, цэбры, цяслярскі рыштунак. На сцяне хаты вісяць сярпы, лапці, пранік. Над хатай узвышаецца буслянка.
(Тып тэксту - апісанне, стыль навуковы).
Настаўнік.Ці магчыма дадзенае навуковае апісанне музейнай хаткі зрабіць мастацкім?
На старонцы 188 падручніка "Беларускай мовы" знайдзіце адказ на пытанне, якія падыходы да выдзялення дэталей прадмета ў мастацкім і навуковым апісаннях. (Падыходы розныя)
У апісанні больш значная, чым у апавяданні, вага слоў, якія абазначаюць якасці, уласцівасці прадметаў. Дзеясловы ў апісанні выступаюць, як правіла, у формах незакончанага трывання, часта ў прошлым часе, а для асобай нагляднасці - у форме цяперашняга часу.Важна, што ў апісанні формы дзеяслоўнага часу абазначаюць не паслядоўную змену дэталяў, а іх размяшчэнне на адной плоскасці, як бы на адным палатне. У мастацкім і навуковым стылях падыход да выдзялення ў прадмеце тых бакоў, дэталей, якія апісваюцца, розны. У навуковым стылі характарыстыка прадмета павінна быць як мага больш поўнай, а ў мастацкім стылі акцэнт робіцца толькі на самых яркіх дэталях, якія дазваляюць тым самым стварыць вобраз прадмета. У мастацкім стылі моўныя сродкі для абазначэння прымет значна больш разнастайныя, чым у навуковым. Калі ў навуковым апісанні прыметы выражаюцца пераважна прыметнікамі і назоўнікамі, прычым кніжнымі, з прамым, часта адцягненым значэннем, то ў мастацкім выкарыстоўваюцца прыметнікі з больш канкрэтным значэннем, назоўнікі, дзеясловы, прыслоўі; вельмі часта выкарыстоўваюцца параўнанні, прамыя і пераносныя значэнне мнагазначных слоў і інш.
Якасць апісання ў многім залежыць ад удалага выбару гэтых слоў.
Заданне. Пазнайце, пра якое апісанне ідзе гаворка?
- Пры характыстыцы прадмета акцэнт робіцца на самых яркіх прыкметах прадмета? (Пра мастацкае)
- Пры абазначэнні прымет прадмета моўныя сродкі больш разнастайныя? (Пра мастацкае)
- Пры апісанні прымет прадмета выкарыстоўваюцца пераважна прыметнікамі і назоўнікамі з прамым, часта адцягненным значэннем. (Пра навуковае)
Запішам наступны пункт плана сачынення.
3. Апісанне агульнага выгляду "Беларускай хаткі" школьнага музея ў мастацкім стылі.
Настаўнік. Прыгледзімся больш уважліва да экспанатаў "Беларускай хаткі".
Экспанат - гэта прадмет, які выстаўляецца ў музеі або выстаўляецца на выстаўцы для агляду.
З пераліку экспанатаў, які знаходзіцца ў вашым партфоліо, назавіце прылады працы, якімі пераважна карысталіся жанчыны (заданне для дзяўчат) і прылады працы, якімі карысталіся мужчыны (заданне для хлопцаў).
Жаночыя прылады працы: верацяно, граблі, лапата для хлеба, матавіла, прас, прасніца, калаўрот, качалкі, серп, сукала, ступа, грэбень.
Мужчынскія прылады працы: мянташка, драўляныя вілы, жорны, сякерка, цэп.
Настаўнік. Запішам наступны пункт плана.
4. Апісанне асобнага музейнага прадмета:
- прызначэнне;
- знешні выгляд;
- выкарыстанне.
Ці ведаеце вы прызначэнне прылад працы, якія ёсць ў музеі? Раскажыце коратка аб гэтым. (Экскурсавод паказвае экспанат, вучні называюць яго і расказваюць аб прызначэнні прылады працы).
Верацяно, пралада для ручнога прадзення воўны, пянькі.
Граблі, прылада для зграбання сена, саломы, скошанай канюшыны.
Лапата для хлеба, прылада, з дапамогай якой саджалі цеста ў печ і даставалі хлеб з печы.
Матавіла, прылада для змотвання і размотвання маткоў пражы.
Прас, прылада для гладжання бялізны.
Качалкі, прыстасаванні для разгладжавання тканых вырабаў (бялізны, адзення).
Прасніца, драўляная прылада для прадзення воўны, льняной і паньковай кудзелі.
Калаўрот ці самапрадка, прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны ў хатніх умовах.
Ступа, прылада для апрацоўкі зерня крупы.
Серп, прылада для ўборкі збожжавых культур.
Вілы, ручная прылада для падняцця і пераносу снапоў сена, саломы.
Жорны, прылада для размолу зерня.
Сякера, прылада для апрацоўкі дрэва.
Цэп, прылада для малацьбы збожжа.
Настаўнік. Паслухайце загадкі, як прыклады мастацкага апісання прадмета, і адгадайце, пра якую яны прыладу працы.
Між дубінкі, між ляшчынкі - кавалачак скурацінкі.
або
Круціцца, верціцца, на ноч павесіцца.
Адгадка: цэп.
Настаўнік. Павучымся апісваць гэтую прыладу працы. Назаву састаўныя часткі цэпа: цапільна, біч, рамень ці гужык. Уважліва на працягу 30 секунд разглядайце прадмет, затым я прадмет хаваю. Апішыце яго па памяці.
Прыкладнае апісанне. Цэп - гэта прылада працы, якая складаецца з гладка выструганай палкі (цапільна) і біча, рухома замацаваных паміж сабой гужыкам.
Настаўнік. Дзе мог выкарыстоўвацца цэп? (У гаспадарчых мэтах для малацьбы збожжа).
Апісваць прыладу працы - нялёгкая справа. Дапамагчы вам можа ў рабоце энцыклапедыя "Этнаграфія Беларусі".
Настаўнік. Наступная загадка пра больш складаную прыладу працы. Адгадайце, пра якую.
Два парсючкі рэжуцца - белая кроў ідзе. (Жорны)
Настаўнік. Якія мастацкія сродкі выкарыстаны ў загадцы? (Ёсць параўнанне і эпітэт).
Паслухаем узор навуковага апісання жорнаў з вуснаў экскурсавода.
Экскурсавод 2
Жорны - прылада для памолу зерня; ручны млын. Былі каменныя і драўляныя. Каменныя жорны ўжываліся паўсюдна, іх рабілі з пясчаніку, буйназярністага граніту, вапняку, дыярыту. Складаліся жорны з 2 каменных дыскаў дыяметрам 35-50 см., таўшчынёю 10-13 см., пастаўленых у скрынку ці станок. Каб мука лепш сыпалася, паверхню ніжняга каменя рабілі трохі выпуклай, а верхняга - увагнутай. Для лепшага размолу зерня рабочая паверхня мела насечкі. Пазней майстравалі больш масіўныя, удасканаленыя жорны з камянямі дыяметрам 55-70 см., вышынёй 15-20 см. Ніжні нерухомы камень звычайна быў таўсцейшым, верхні - больш легкі.
Камень прыводзіўся ў рух пры дапамозе доўгага круглага кія (млёна), верхні канец якога ўстаўляўся ў бэльку ці ў адтуліну спецыяльнай планкі, прыбітай да сцяны, а ніжні - у жалезную скабу на краі верхняга каменя.
Яшчэ ў канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. жорны былі неабходнай прыналежнасцю амаль кожнага сялянскага двара.
Стаялі яны звычайна ў сенцах, радзей у хаце або варыўні. За дзень на каменных жорнах можна было змалоць 2 - 3 пуды зерня. Да 1920 года значную частку зерня сяляне малолі ў жорнах, бо плата за мліва складала дзесятую частку прывезенага ў млын зерня, што для беднякоў было не пад сілу. Ва ўжытку захаваліся да 50-х гадоў дваццатага стагоддзя.
Настаўнік. Знайдзіце ў партфоліо паведамленне экскурсавода пра жорны. Тэкст пра жорны ўзяты са школьнага зборніка краязнаўчых даследаванняў "Роднае карэнне" і напісаны вучаніцай нашай школы. Прагледзьце тэкст і вызначце тую структурную частку, якая не будзе адносіцца да апісання. Падбярыце да апавядальнай часткі загаловак. (Гісторыя музейных жорнаў).
Запішам наступны пункт нашага плана.
5. Цікавыя гісторыі, уражанні, падзеі, звязаныя з прадметам, які апісваецца.
Настаўнік. Раскрываючы 5 пункт плана, пажадана прыгадаць асабістыя ўражанні ці гісторыі, звязаныя з прадметам апісання.
Сапраўднай энцыклапедыяй побыту і матэрыяльнай культуры нашых продкаў з'яўляецца паэма Я.Коласа "Новая зямля". Паслухаем два ўрыўкі з паэмы, якія ілюструюць пэўныя падзеі, уражанні, звязаныя ці з прыладай працы ці посудам.
Чытач І
І паглядзець было цікава,
Як дзядзька шчыра і ласкава
Касу нарынку выбірае!
Якіх ён спроб там не ўжывае!
Спярша агледзіць яе пільна,
З усіх бакоў глядзіць прыхільна
І паступова, па парадку
Як на насок, так і на пятку
І на кляймо, на шыйку тую;
Глядзіць мінуту і другую.
Ды для касы гэтага мала:
Спрабуе кіпцем яе джала
І спробу зробіць над абухам,
Тады праверка йдзе ўжо вухам,
Ці добра звоніць коска гэта, -
У дзядзькі тут свая прымета,
Ды я не ведаю, якая, -
І дзядзька косцы загукае:
"Ка-са!" і вуха прыкладае -
Сакрэт знаў дзядзька ў гэтай штуцы
Каса павінна адгукнуцца;
Калі ж каса не гаваркая,
То дзядзька спосаб яшчэ мае:
Наслініць, выцершы насуха,
Рубец касы, той край абуха,
І папярок утую сліну
Кладзе саломінку-націну,
І тут каса ўжо, брат, не схлусіць:
Удоўдж саломка легчы мусіць.
Купіць касу - о, гэта штука!
Яшчэ больш важная навука -
Умець дагнаць касу да ладу
І даць ёй выклепку, асаду.
Мастак быў дзядзька і на гэта,
Ён ладзіў многа кос у лета
І так наклепле іх, асадзіць,
Што хто на коску ні пагладзіць,
То толькі ахне ўжо дзіва
Ці галавой кіўне маўкліва.
Чытач ІІ
Дзень быў святы. Яшчэ ад рання
Блінцы пякліся на сняданне,
І ўжо пры печы з чапялою
Стаяла маці... Пад рукою
Таўкліся дзеці, заміналі,
Або смяяліся, спявалі.
Услон заняў сваё ўжо места,
На ім стаяла дзежка цеста,
І апалонік то і дзела
Па дзежцы боўтаў жвана, смела
І кідаў цеста ў скавародкі.
Давала піск яно кароткі,
Льючыся з шумам на патэльні,
І ў жар стаўлялася пякельны;
І там з яго ўжо ўвачавідкі
Пякліся гладзенькія пліткі
Блінцоў, спаднізу наздраватых,
Угору пышна, пухла ўзнятых,
І ўжо адтуль рукою маткі
На ўслон шпурляліся аладкі,
А дзеці іх даўно сачылі
І на ляту блінцы лавілі,
Заядла мазалі іх здорам.
Стаяў асобна ў місцы скорам
Сяго-таго для верашчакі.
Хоць невялікія прысмакі -
Цыбуля, перчык, ліст бабкоў
Ды сальца некалькі брускоў,
Мука і квас - і ўся прыправа,
Але ўсё ж снеданне цікава;
А для дзяцей найбольша свята
Абы наесціся багата.
Настаўнік. Блінамі мы сёння не будзем частавацца. А чаму? (Пачаўся вялікі пост, у час якога пажадана ўжываць гародніну......)
Будзем прытрымлівацца традыцыі продкаў.
- Падагульненне
Настаўнік. Любое сачыненне павінна мець канцоўку. Канцоўка - гэта выражанне аўтарскага стаўлення да аб'екта апісання, яго ацэнка.
Прачытайце выказванне Яна Баршчэўскага "Мінулае вучыць нас, як жыць сёння" і раскажыце, якія ўрокі з мінулага (а музей - гэта частка гэтага мінулага) вы ўзялі для сябе асабіста.
(Выказванні вучняў)
Прапануйце пункт плана для канцоўцкі сачынення.
6. Урокі мінулага для мяне або Уражанні ад наведвання музея.
- Рэфлексія
Настаўнік. 2 чэрвеня 2006 года выйшаў Указ №372 "Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь", які адкрывае шырокія магчымасці для жыхароў сельскай мясцовасці ў арганізацыі аграэкатурызму. Кожны жадаючы можа арганізаваць турызм суайчыннікаў і замежных турыстаў на базе сваёй уласнай сядзібы. На сайце аб'яднання "Агра-і экатурызму" www. rurabelarus. by з'явіліся адрасы першых уладальнікаў такіх сядзіб. І толькі той, хто глыбока ведае традыцыі свайго народа, хто ведае этнаграфію свайго народа, здольны прывабіць на сваю сядзібу турыстаў.
Якую карысць у сувязі з перспектывамі развіцця аграэкатурызму ў рэспубліцы можа прынесці вам, маладым беларусам, урок пра экскурсію ў краязнаўча-этнаграфічны музей.
(Калі застанецца час.Праект "Я ўладальнік турыстычнай сядзібы").
- Дамашняе заданне. Напісаць чарнавы варыянт сачынення.
Гучыць песня "Спадчына" на словы Я.Купалы.
Дадатак 3
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Кіраўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Нараўлянскага раёна”
Пазакласнае мерапрыемства
па беларускай мове і літаратуры
для 6 – 9 класаў
“ВАНДРОЎКА ПА РОДНЫМ КРАІ”
Распрацавала
настаўнік беларускай
мовы і літаратуры
Мілюк Дзіяна Рышардаўна
Мэта:
Паказаць значнасць багацця і каштоўнасці мовы, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі Беларусі для самаўсведамлення уласнай грамадзянскасці.
Задачы:
- садзейнічаць далучэнню вучняў да культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі;
- спрыяць развіццю аналітыка-сінстэтычных здольнасцей;
- стварыць умовы для выхавання пачуцця гонару і адказнасці за духоўныя і матэрыяльныя каштоўнасці Бацькаўшчыны.
Тып: інтэграванае мерапрыемства: беларуская мова – беларуская літаратура – гісторыя Беларусі.
Форма правядзення: інтэлектуальна-віртуальнае падарожжа па Беларусі
Абсталяванне :
1)мультымедыйная ўстаноўка;
2)экран для праекцыі слайдаў;
3)карткі з заданнямі на 2 каманды;
4)сігнальныя карткі для капітанаў каманд;
5)лісты бумагі А4 – 12шт.;
6)ручкі ці простыя алоўкі – 12шт.;
7) “тлумачальныя слоўнікі” для конкурса №4,№5 для кожнай каманды;
8)магнітафон, музычны запіс песен і мелодый паводле М.Багдановіча.
Афармленне кабінета:
1)эпіграф на дошцы: Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка...
Ул.Дубоўка
2) для кожнай каманды ссунутыя дзве парты, падрыхтаваны пасадачныя месцы на 5-7 чалавек;
3)ля дошкі размяшчаецца экран і мультымедыйная ўстаноўка пад вуглом;
4) за сталом настаўніка месца для 3-х членаў журы;
5)на сценах кабінета партрэты беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.
Умовы правядзення віктарыны:
У віктарыне ўдзельнічаюць 2 каманды. Вядучы паказвае, што каманды выпраўляюцца ў незвычайнае, віртуальнае падарожжа па Беларусі. Не выходзячы з класа, усе прысутныя змогуць павандраваць па розных старонках культуры, гісторыі і мовы Беларусі, а заадно і пабачыць, наколькі добра ўдзельнікі віктарыны ведаюць родную краіну. Пытанні і заданні падарожжа будуць тычыцца самых разнастайных бакоў жыцця Беларусі: яе мовы, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі.Нас чакае інтэлектуальнае спаборніцтва капітанаў і іх балельшчыкаў пасля каманднага заліку. Заданні вы ўбачыце на экране, пасля вашых адказаў на экране з’явяцца правільныя варыянты.
Для ацэнкі ведаў вучняў выбіраецца журы з ліку вучняў і настаўнікаў.
Вядучы. Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка...
Гэтак цудоўна сказаў пра нашу мову Уладзімір Дубоўка. Без нашай мовы не было б і нас, беларусаў, як нацыі, без яе неадбылася і сённяшняя віктарына.Таму першыя заданні прысвечаны беларускай мове.
Умовы гульні наступныя: пасля зачытвання пытання каманда стараецца найхутчэй даць правільны адказ. Права на адказ атрымоўвае тая каманда, капітан якой раней узняў сігнальную картку. За гэтым будзе сачыць журы, а штрафнікі будуць карацца ад’ёмам аднаго бала.
ЗАДАННЕ № 1
“ЗАКОНЧЫ ПРЫКАЗКУ”
Вядучы. Звернемся да залатога фонду нашай мовы, да тых адзінак, якія называюць залацінкамі народнай мудрасці. Гэта прыказкі і прымаўкі, фразеалагізмы, якія робяць нашы выказванні больш яркімі, каларытнымі, “смачнымі”. Мы выкарыстоўваем іх у маўленні, аднак ці заўсёды правільна і дарэчы? Высветлім, што вы ведаеце пра гэтае моўнае багацце.
Вядучы кажа пачатак прыказкі, а ўдзельнікі — яе заканчэнне. За кожную правільную прыказку каманда атрымлівае 1 бал .
Ваўкоў баяцца ... ( у лес не хадзіць).
У чужым воку саломку бачым... (у сваім бервяна не заўважаем).
Хто апарыцца на малацэ... ( той і на ваду дзьмухае).
Было б балота... ( а чэрці знойдуцца).
Век жыві... ( век вучыся).
Гром не грымне... ( мужык не перахрысціцца).
Гультай за работу... ( мазоль за руку).
Каб ведаў, дзе ўпадзеш... (то саломкі падаслаў бы).
З ваўкамі жыць... ( па-воўчы выць).
Бадлівай карове... ( бог рог не дае).
Ведае кошка... (чыё сала з’ела).
Добрая слава на палічцы ляжыць... (а дрэнная па дарожцы бяжыць).
ЗАДАННЕ № 2
“ШТО АДКУЛЬ ПАЙШЛО”
Вядучы. Фразеалагізмы ўзніклі і ўзнікаюць па-рознаму. Часта здаралася так, што ў выніку нейкай падзеі або на аснове міфа ці літаратурнага твора ствараўся выраз, які потым замацоўваўся і ўжываўся наступнымі пакаленнямі. Вам неабходна вызначыць фразеалагізмы, якія ўзніклі з прычыны згаданых падзей. За правільны адказ каманда атрымлівае 2 балы.
1) Аднойчы, паводле старажытнагрэцкага міфа, цар Крыта Мінас наклаў на Афіны пакаранне за забойства свайго сына: кожныя 9 гадоў афіняне павінны былі дасылаць па 7 хлопцаў і дзяўчат на Крыт, дзе іх з’ядаў пачварны Мінатаўр, які жыў лабірынце, з якога немагчыма было знайсці выйсце. Афінскі герой Тэсей вызваліў свой край ад гэтай бяды. Але ён не змог бы перамагчы Мінатаўра без дапамогі дачкі Мінаса. Яна дала яму меч і клубок нітак, які вывеў яго з лабірынта. А з гэтага міфа нарадзіўся фразеалагізм. Які? ( Нітка Арыядны )
2) Як вы ведаеце з гісторыі, у ноч на 24 жніўня 1572 г. у Парыжы адбылося масавае знішчэнне гугенотаў-пратэстантаў каталікамі. Гэтая разня працягвалася некалькі дзён і прынесла безліч ахвяр. А пачалася яна перад днём аднаго святога, імя якога ўвайшло ў склад устойлівага спалучэння, што ўзнікла на аснове той гістарычнай падзеі. Назавіце гэты фразеалагізм. ( Варфаламееўская ноч )
3) Наступны ўстойлівы выраз паходзіць з кельцкіх легендаў пра караля Артура. Паводле падання, для таго, каб усе рыцары адчувалі сябе ў караля роўнымі, яны сядзелі не за прамакутным сталом, а за сталом іншай формы. Якому фразеалагізму дала пачатак гэтая легенда? ( Круглы стол )
4) Калісьці існаваў адзін старажытнаяўрэйскі абрад: раз на год на казла сімвалічна перакладалі грахі ўсяго народа, пасля чаго жывёліну праганялі ў пустэльню. Які выраз ўзнік на аснове гэтага звычаю. ( Казёл адпушчэння)
5) Гэты фразеалагізм з'явіўся пасля выхаду ў свет аднайменнага рамана Фенімора Купера пра трагічныя падзеі каланізацыі Паўночнай Амерыкі і пра апошняга прадстаўніка аднаго з індзейскіх плямёнаў, вынішчанага еўрапейскімі захопнікамі. ( Апошні з магіканаў)
6) Устойлівыя моўныя адзінкі ствараліся і беларускімі пісьменнікамі. Назавіце выраз, пайшоў з п’есы Кандрата Крапівы “Хто смяецца апошнім” і абазначае нахабніка, няўдзячнага чалавека. ( Свінтус грандыёзус)
Вядучы. Амаль усе згаданыя выразы, як і шэраг іншых, належаць да міжнародных: яны захоўваюць у розных мовах такую самую вобразнасць, значэнне, граматычную структуру, стылістычную афарбоўку і адрозніваюцца толькі гучаннем, кампанентавым складам, а ў роднасных мовах блізкія па гучанні. Напрыклад:на рускай мове “ариаднина нить”, а на украінскай мове — “аріаднина нитка”.
ЗАДАННЕ № 3
“ЧАЦВЁРТЫ ЛІШНІ”
Вядучы. Знайдзіце ў шэрагу фразеалагізмаў “лішні” і патлумачце, чым ён адрозніваецца ад астатніх. За кожны правільны адказ атрымаеце 2 балы.
- Ружовыя акуляры, залатая жыла, закідаць шапкамі (суадносіцца з дзеясловам, астатнія — з назоўнікам), жаўтаротае птушаня;
- варона загуменная, альма-матэр (запазычаны, астатнія — спрадвечна беларускія), костка ў горле, цыганскае сонца;
- воўчае лыка, зязюльчыны слёзы, курыная слепата, божая кароўка (абазначае насякомае, астатнія — расліны).
ЗАДАННЕ № 4
“АПРАНІ ЛЯЛЬКУ”
Вядучы.Цяпер звернемся да іншых бакоў народнай культуры.З дзяцінства ўсе мы ведаем гульню “Апрані ляльку”. Уявім сабе гэту ляльку і паспрабуем апрануць яе. На картках — назвы розных відаў беларускага народнага адзення і абутку: мужчынскага і жаночага. Але між імі схаваліся словы-“самазванцы”. Вам трэба выбраць усе віды адзення. Будзьце пільныя: не апраніце вашу ляльку ў нешта недарэчнае. За кожнага “злоўленага самазванца” каманда пазбаўляецца 1 бала.
Панёва, світка, пас, саян, бурнос, выжал, жупан, вапняк, андарак, бурдзюк, каптур, гэбель, сурдут, нагавіцы, адрына, убрус, пасталы, магерка, вёрстка, кабат, боты, абрус, намітка, абліваха, фартух, жлукта, кашуля. (Вылучаныя — не адзенне)
ЗАДАННЕ № 5
“НАКАРМІ ЛЯЛЬКУ”
Вядучы. Лялька апранутая. Трэба накарміць яе. Умовы тыя самыя. На картках — назвы беларускіх народных страў і словы-“самазванцы”.
Жур, пячыста, мачанка, конаўка, верашчака, хрусты, пячурка, мянташка, локшыны, ламанцы, мачыльня, наліснікі, лядоўня, панцак, калдуны, жырандоль, капытка, жвір, узвар, збінец, палукашак. (Вылучаныя — не стравы)
ЗАДАННЕ № 6
“ХТО ЁСЦЬ ХТО?”
Вядучы. Культура не ствараецца сама па сабе, культуру ствараюць людзі. Наколькі добра вы ведаеце знакамітых людзей, якімі ганарыцца Беларусь? Вы трымалі карткі з пераблытанымі звесткамі. За 2 хвіліны вам трэба прывесці іх у парадак. За правільны адказ — 1 бал.
1) Янка Купала, 2) Францыск Скарына, 3) Ігнат Буйніцкі, 4) Мікола Ермаловіч, 5) Стафанія Станюта, 6) Эмілія Плятэр, 7) Ігнат Дамейка, 8) Лявон Вольскі, 9) Браніслаў Тарашкевіч, 10) Яўхім Карскі, 11) Барбара Радзівіл, 12) Вацлаў Ластоўскі, 13) Вітаўт.
а) вычоны, геолаг; б) прарок беларускай нацыі; в) актрыса; г) стваральнік беларускай граматыкі; д) першадрукар; е) гісторык; ё) удзельніца паўстання 1830-1831 гг.; ж) стваральнік нацыянальнага тэатра; з) гісторык, пісьменнік, палятычны дзеяч; і) удзельнік рог-гурта NRM; к) вялікі князь; л) лінгвіст; м) жонка караля Жыгімонта Аўгуста.
Адказы 1б, 2д, 3ж, 4е, 5в, 6ё, 7а, 8і, 9г, 10л, 11м, 12з, 13к.
ЗАДАННЕ № 7
“7 ПАДКАЗАК”
Вядучы згадвае некалькі выбітных асобаў Беларусі і дае па 7 падказак. Хто адгадае з 1-ай падказкі, атрымае 7 балаў, з 2-й – 6 балаў і г. д.
1-я асоба.
- Слынны беларускі паэт.
- Яго бацька быў вядомым фалькларыстам і этнографам.
- Большую частку жыцця ён пражыў не ў Беларусі, але самастойна вывучыў беларускую мову і пісаў на ёй вершы.
- У раннім дзяцінстве жыў у Гародні.
- Пісаў вершы класічных формаў, чым узняў беларускую літаратуру на сусветны ўзровень.
- Памёр на 26 годзе жыцця ў Ялце.
- Аўтар зборніка “Вянок”.
Адказ: Максім Багдановіч.
2-я асоба.
- Жыў у 12 стагоддзі.
- Сын вельмі багатых бацькоў.
- Быў манахам і займаўся літаратурнай дзейнасцю.
- Праведнае жыццё зрабіла яго настолькі паважаным, што людзі прасілі яго стаць епіскапам.
- Быў цудоўным прамоўцам.
- Нашы продкі называлі яго Златавустам.
- Нарадзіўся ў Тураве.
Адказ: Кірыла Тураўскі.
3-я асоба.
- Полацкая князёўна надзвычайнай прыгажосці.
- Яе бацька першы вядомы нам полацкі князь.
- У канцы жыцця пайшла ў манастыр.
- Яе другое імя Гарыслава.
- Праз яе сына Ізяслава была адноўлена дынастыя полацкіх князёў.
- Яе праўнук – Усяслаў Чарадзей.
- Князь Уладзімір прымусіў яе выйсці за сябе замуж пасля таго як захапіў Полацк і забіў яе бацькоў і братоў.
Адказ: Рагнеда.
4-я асоба.
- Полацкая князёўна.
- Унучка Усяслава Чарадзея.
- У 12 гадоў пастрыглася ў манашкі.
- Настаўніца, асветніца, перапісчыца.
- Мецэнатка, фундатарка Спаскага сабора.
- Адна з першых жанчын на ўсходнеславянскіх землях, якая была абвешчана святой .
- Нябесная заступніца Беларусі.
Адказ: Еўфрасіння Полацкая.
ЗАДАННЕ № 8
“ШТО, ДЗЕ, КАЛІ ?”
Вядучы. Усе вы чуліпра род беларускіх магнатаў – Радзівілаў. Гэта былі вельмі магутныя і багатыя людзі. А як ва ўсіх багатых і магутных, у іх былі свае дзівацтвы. Аднаму з іх аднойчы захацелася праехацца на санях. Але на дварэ стаяла лета. Што зрабіў гэты багаты чалавек, каб задаволіць сваю прыхамасць?
Адказ: засыпаў дарогу соллю.
Вядучы. Адзін вядомы беларускі паэт на пачатку сваёй дзейнасці падпісваў свае вершы псеўданімам А. Грані, каб падкрэсліць мужны, цвёрды дух сваёй паэзіі. А мы яго ведаем пад іншым псеўданімам, які таксама сімвалізуе цвёрдасць і нязломнасць. Хто гэта?
Адказ:Максім Танк.
Вядучы. Аднойчы Ягайла зняволіў Вітаўта ў Крэўскім замку ( як сцвярджаюць некаторыя гісторыкі, з намерам забіць яго) і загадаў моцна пільнаваць. Аднак Вітаўт уцёк. Яму дапамагала яго жонка Ганна, якая кожны вечар з прыслугай прыходзіла да мужа. Якім чынам Вітаўту ўдалося збегчы, ды яшчэ так, што вартаўнікі толькі праз некалькі гадзін заўважылі, што князя і след прастыў?
Адказ: Вітаўт пераапрануўся ў адзенне прыслугі, а тая засталася замест яго ў крэпасці.
За кожны правільны адказ – па 3 балы.
Вядучы: Прыйшла пара падлічыць балы каманднага заліку. Але нас чакае інтэлектуальнае спаборніцтва капітанаў і іх балельшчыкаў. Заданні вы ўбачыце на экране, пасля вашых адказаў на экране з’явяцца правільныя варыянты.
Праходзіць конкурс капітанаў і балельшчыкаў.
Журы падлічвае балы і абвяшчае каманду пераможцаў. Адбываецца узнагароджванне.
Вядучы: Мы сёння з прыгадалі каштоўнасці сівых даўнін і сучаснасці, здабыткі гэтае неабходна ўшаноўваць, аберагаць і перадаваць у спадчыну наступным пакаленням.
Што такое Бацькаўшчына,
Знаеш?
Гэта рэчка, сцежачка лясная,
Гэта ў лузе залатая пчолка,
А ў вачах тваіх - вясёлка.
Бацькаўшчына – гэта дом твой,
Школа,
Гэта песні, што звіняць наўкола.
Гэта сам ты,
Гэта тата твой і мама.
І сябры твае таксама.
Пімен Панчанка.
Красе радзімы пакланюся,
Схілюся нізка да зямлі.
У роднай, шчырай Беларусі
Лунаюць песні-жураўлі.
І неба-возера сінее,
Спявае поле збажыной.
О Беларусь, мая надзея
І ясны, светлы вертазь мой.
Прастор ад краю і да краю
Жыццём напоўнена спаўна.
Люблю цябе, зямля святая!
З усіх багаццяў - ты адна!
А.С.Зубко
Карткі – дададкі да гульні
Тлумачальны слоўнік да віктарыны
ЗАДАННЕ № 4
Абліваха – галалёд, зімовы дождж, які замярзае на зямлі, на дрэвах.
Абрус – кавалак тканіны спецыяльнага вырабу, якім засцілаюць стол; настольнік.
Адрына – халодная будыніна для захоўвання кармоў, інвентару.
Андарак – саматканая паласатая або ў клетку спадніца.
Боты – скураны абутак з высокімі халявамі.
Бурдзюк – мяшок са скуры жывёлы для захоўвання і перавозкі віна, кумысу.
Бурнос – даўгаполая з шырокімі рукавамі сялянская вопратка з саматканага сукна.
Вапняк – асадкавая горная парода, якая мае ў сабе вапну.
Вёрстка – размяшчэнне друкарскага набору па старонках.
Выжал – гончы сабака.
Гэбель – сталярскі інструмент для стругання дрэва.
Жлукта – выдзеўбаная з драўлянай калоды пасудзіна для запарвання бялізны.
Жупан – верхняе мужчынскае адзенне з каляровага сукна.
Кабат – верхняе мужчынскае і жаночае адзенне з цёмнага валенага сукна або футра; безрукаўка.
Каптур – дзіцячы або жаночы вязаны галаўны ўбор, які завязваецца пад падбароддзем.
Кашуля – адзенне з лёгкай тканіны на верхнюю частку цела.
Магерка – мужчынскі галаўны ўбор, які меў выгляд каўпака ці ўсечанага конуса.
Нагавіцы – споднікі, кальсоны.
Намітка – доўгі вузкі кусок кужэльнага палатна, звычайна з каймой або вышыўкай; галаўны ўбор замужніх жанчын.
Панёва – даўняе жаночае паясное адзенне (спадніца, сшытая з 2 ці 3, 4 полак).
Пас – тое, што і пояс.
Пасталы – скураны абутак накшталт лапцей.
Саян – спадніца з прышыўным ліфам-гарсэтам.
Світка – доўгая сялянская верхняя вопратка з даматканага сукна.
Сурдут – мужчынская двухбортная вопратка з доўгімі поламі, якая аблягае цесна цела.
Убрус – жаночы галаўны ўбор, які надзявалі замужнія жанчыны паверх чапца.
Фартух – жаночая адзежа, якую надзяваюць спераду на сукенку, спадніцу.
ЗАДАННЕ № 5
Верашчака – рэдкая мучная страва з мясам, каўбасой і рознымі прыправамі.
Жвір – асадачная горная парода ў выглядзе дробных каменьчыкаў, ужываецца ў будаўнічых работах.
Жур – негусты аўсяны кісель.
Жырандоль – фігурны падсвечнік для некалькіх свечак.
Збіцень – гарачае пітво з мёдам і спецыямі.
Калдуны – клёцкі, начыненыя мясам або іншым фаршам.
Конаўка – металічная пасудзіна з ручкай для піцця вады.
Ламанцы – даўняя мучная страва.
Лядоўня – склеп для захоўвання прадуктаў.
Мачанка – страва з сала, мяса і каўбасы, падкалочаная мукой.
Мачыльня – месца, дзе мочаць лён, каноплі.
Мянташка – наждачная лапатка, якой востраць косы.
Наліснікі – тонкія бліны з пшанічнай мукі.
Палукашак – плецены кораб, які ўстаўляецца ў драбіны воза,сані.
Панцак – круглыя ячныя крупы, а таксама суп з гэтых крупаў.
Пячурка – невялікая ніша ў сцяне печы.
Пячыста – усякае смажанае мяса.
Узвар – адвар з ягадаў, траў.
Хрусты – мучны выраб з пшанічнай мукі, малака, яек, масла, цукру.
ЗАДАННЕ № 3
“ЧАЦВЁРТЫ ЛІШНІ”
- Ружовыя акуляры, залатая жыла, закідаць шапкамі, жаўтаротае птушаня;
- варона загуменная, альма-матэр, костка ў горле, цыганскае сонца;
- воўчае лыка, зязюльчыны слёзы, курыная слепата, божая кароўка.
ЗАДАННЕ № 4
“АПРАНІ ЛЯЛЬКУ”
Панёва, світка, пас, саян, бурнос, выжал, жупан, вапняк, андарак, бурдзюк, каптур, гэбель, сурдут, нагавіцы, адрына, убрус, пасталы, магерка, вёрстка, кабат, боты, абрус, намітка, абліваха, фартух, жлукта, кашуля.
ЗАДАННЕ № 5
“НАКАРМІ ЛЯЛЬКУ”
Жур, пячыста, мачанка, конаўка, верашчака, хрусты, пячурка, мянташка, локшыны, ламанцы, мачыльня, наліснікі, лядоўня, панцак, калдуны, жырандоль, капытка, жвір, узвар, збінец, палукашак.
ЗАДАННЕ № 6
“ХТО ЁСЦЬ ХТО?”
Вы трымалі карткі з пераблытанымі звесткамі. За 2 хвіліны вам трэба прывесці іх у парадак. За правільны адказ — 1 бал.
1) Янка Купала, 2) Францыск Скарына, 3) Ігнат Буйніцкі, 4) Мікола Ермаловіч, 5) Стафанія Станюта, 6) Эмілія Плятэр, 7) Ігнат Дамейка, 8) Лявон Вольскі, 9) Браніслаў Тарашкевіч, 10) Яўхім Карскі, 11) Барбара Радзівіл, 12) Вацлаў Ластоўскі, 13) Вітаўт.
а) вучоны, геолаг; б) прарок беларускай нацыі; в) актрыса; г) стваральнік беларускай граматыкі; д) першадрукар; е) гісторык; ё) удзельніца паўстання 1830-1831 гг.; ж) стваральнік нацыянальнага тэатра; з) гісторык, пісьменнік, палятычны дзеяч; і) удзельнік рог-гурта NRM; к) вялікі князь; л) лінгвіст; м) жонка караля Жыгімонта Аўгуста.