Новости
У кожнай дзяржавы ёсць свае галоўныя атрыбуты самабытнасці і незалежнасці, якія ўвасабляюць гісторыка-культурную спадчыну народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць грамадзян. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.
Рашэнне аб увядзенні сучасных дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь было прынята на падставе праведзенага рэферэндуму, які адбыўся 14 мая 1995 года па ініцыятыве Прэзідэнта краіны. Усе тры сімвалы прыняты на аснове ўсенароднага абмеркавання.
12 красавіка 2023 года Прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка падпісаў Указ № 105, якім карэкціруецца Указ ад 26 сакавіка 1998 года № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь». У адпаведнасці з дакументам зменена назва дзяржаўнага свята з «Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая» на «Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая». Новая назва дае магчымасць аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам Беларусі.
На нашым сцягу тры колеры: чырвоны, зялёны і белы. Чырвоны колер сімвалізуе мужнасць народа, які крывёю абараніў сваю свабоду. Зялёны колер – колер жыцця і надзеі, колер нашых лясоў і палёў, сведчанне мірнага характару беларусаў, іх працавітасці. Белая паласа з арнаментам з’яўляецца сімвалам нашай чысціні і высокай духоўнасці.
Дзяржаўны герб адлюстроўвае асноўныя нацыянальныя духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскае адзінства, працу, імкненне да ўдасканалення сваёй асобы і ўсяго грамадства, міралюбства і адначасова гатоўнасць пастаяць за сваю свабоду і суверэннасць. Ён уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полі залаты контур Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. У версе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамі лёну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкі напісаны золатам словы «Рэспубліка Беларусь».
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой музычна-паэтычны твор, што выконваецца ва ўрачыстых выпадках, пералік якіх замацоўваецца ў заканадаўстве. Дзяржаўны гімн мае сваіх аўтараў: музыку да яго напісаў беларускі кампазітар Н. Ф. Сакалоўскі, а словы – беларускія паэты М. М. Клімковіч і У. І. Карызна.
З пачатку мая ўжо другі год праходзіць агульнарэспубліканская эстафета «Ганаруся роднымі сімваламі»: юнакі і дзяўчаты публікуюць фатаграфіі з дзяржаўнымі сімваламі на асабістых старонках у сацыяльных сетках пад пэўнымі хэштэгамі. У межах эстафеты сёлета па ўсёй краіне запланавана больш за 250 розных мерапрыемстваў: маладзёжныя забегі, фестывалі, конкурсы. Асноўнай пляцоўкай урачыстасцей з 2013 года з’яўляецца плошча Дзяржаўнага Сцяга, размешчаная ў Мінску на праспекце Пераможцаў, над якой узвышаецца 70‑метровая стэла-флагшток з галоўным дзяржаўным сімвалам.
Ушаноўваць сцяг, герб і гімн будуць маладыя людзі ва ўсіх рэгіёнах краіны. Так, на Магілёўшчыне працягнецца праект «Сімвалы адзінства. Разам да гарызонту», які ў інтэрактыўнай форме знаёміць беларускую моладзь з гісторыяй стварэння дзяржаўнай сімволікі. Напярэдадні свята ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» моладзь пранясе сцяг Рэспублікі Беларусь даўжынёй 120 метраў. Усе мерапрыемствы сведчаць аб беражлівым і паважлівым стаўленні маладых грамадзян да дзяржаўных сімвалаў краіны.
О проекте
Футбольные матчи проходят во дворах и на лучших спортивных аренах, в северных странах и на жарком африканском континенте, с участием как сильной так и слабой половины человечества, а возрастной ценз участников вовсе не имеет границ.
Огромная армия почитателей (поклонников) футбола и в Республике Беларусь. Все они, от профессиональных футболистов до простых любителей, участвуют во множестве соревнований или проводят дружеские встречи. Мы же попробуем объединить всех тех, кто любит футбол и не представляет свою жизнь без него.
Президентский спортивный клуб при содействии Ассоциации "Белорусская федерация футбола", Министерства спорта и туризма и Министерства образования в 2024 году инициирует проведение республиканского социального проекта по поддержке спорта и здорового образа жизни «Футбол для всех!».
Проект реализуется с целью вовлечения как можно большего количества детей и подростков, молодежи, трудоспособного населения и лиц пожилого возраста в регулярные физкультурно-спортивные занятия и приобщения их к активному отдыху.
В проекте принимают участие мальчики (юноши, мужчины) и девочки (девушки, женщины) раздельно в пяти возрастных группах:
- дети: 2014 г.р. и моложе;
- подростки: от 2006 до 2013 гг.р.;
- молодежь: от 1989 до 2005 гг.р.;
- взрослые: от 1964 до 1988 гг.р.;
- пожилые: 1963 г.р. и старше.
Чтобы стать участником проекта необходимо:
- выполнить упражнение «непрерывное набивание мяча поочередно правой и левой ногой продолжительностью от 30 секунд до одной минуты»;
- в период с 01.05.2024 по 23.08.2024 опубликовывать только одно видео с выполнением вышеназванного упражнения в виде поста в своем аккаунте «Instagram»;
- быть подписанным на аккаунт Президентского спортивного клуба @sportclub.by в социальной сети «Instagram»;
- в опубликованном посте отметить аккаунт @sportclub.by;
- поставить хэштег #футболдлявсех2024;
- подписать видео (например: Иванов Иван, 1990 г.р., г. Жлобин, 120 набиваний);
- на время проведения проекта аккаунт участника должен быть открыт.
Победитель определяется посредством подсчета максимального количества набиваний мяча в каждой из пяти возрастных групп среди мальчиков (юношей, мужчин) и девочек (девушек, женщин) раздельно.
При равном количестве набиваний мяча победитель определяется по более ранней дате публикации соответствующего видео.
Победитель проекта в каждой возрастной группе награждается ценным призом - телефон IPhone 15 .
Награждение победителей проекта состоится на церемонии закрытия республиканских соревнований по футболу «Кожаный мяч» на призы Президентского спортивного клуба, которая пройдет 6 сентября 2024 г. на стадионе ФК «Минск» по адресу: г. Минск, ул. Маяковского, 127/3. Для получения ценного приза личная явка победителя обязательна.
Участник, победивший в проекте однажды, теряет право принимать участие в последующих этапах проекта.
С целью воспитания у учащихся гражданственности и патриотизма, гордости за героическое прошлое Родины, готовности служить на благо своего народа, формирования понимания ценности мира на Земле во всех учреждениях общего среднего образования 7–8 мая 2024 года будет проведен единый урок, посвященный Дню Победы.
При подготовке единого урока целесообразно использовать матрицу, подготовленную государственным учреждением образования «Академия образования», которая позволит провести мероприятие с учетом возрастных особенностей учащихся (в 1–4-х, 5–8-х, 9–11-х классах).
3 мая 2024 года в рамках Всебелорусского патриотического проекта «Память поколений во имя будущего» в учреждениях общего среднего образования страны состоится Всебелорусский диктант «Я расскажу о Победе», посвященный 80-й годовщине освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков.
Организаторами мероприятия выступили Министерство образования Республики Беларусь, Республиканский центр экологии и краеведения, Академия образования.
Диктант проводится с целью сохранения памяти о Великой Отечественной войне, повышения исторической грамотности и патриотического потенциала детей и учащейся молодежи.
Чтобы принять участие в мероприятии, необходимо зарегистрироваться на платформе «Патриот.by» по 2 мая 2024 года. Учреждениям образования – участникам диктанта, которые пройдут регистрацию, будут направлены электронные сертификаты.
Подготовлено по материалам сайта https://patriot.rcek.by
1 мая ў Беларусі адзначаецца Свята працы – агульнарэспубліканскі святочны дзень. Ён устаноўлены Указам Прэзідэнта краіны № 157 ад 26 сакавіка 1998 года і мае больш як векавую гісторыю.
Доўгі час дзень 1 мая адзначаўся як Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных усіх краін. А ў 1997 годзе яго перайменавалі ў Свята вясны і працы.
Першамай ў сучасным выглядзе ўзнік у канцы XIX стагоддзя, калі працоўныя пачалі патрабаваць увядзенне васьмігадзіннага працоўнага дня. 1 мая 1886 года сацыялістычныя і камуністычныя арганізацыі ЗША і Канады зладзілі шэраг мітынгаў і дэманстрацый. У ліпені 1889 года парыжскі кангрэс II Інтэрнацыяналу абвясціў 1 мая Днём салідарнасці працоўных усяго свету і прапанаваў штогод адзначаць яго дэманстрацыямі з сацыяльнымі патрабаваннямі.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года свята стала афіцыйным: у гэты дзень праводзіліся дэманстрацыі працоўных і ваенныя парады. Зараз Першамай адзначаецца ў 142 краінах свету.
Свята 1 Мая ўслаўляе стваральную працу, з'яўляецца сімвалам салідарнасці і сацыяльнай адказнасці. На дзяржаўным узроўні ў гэты дзень успамінаюць абаронцаў Радзімы, ушаноўваюць чалавека працы, ветэранаў прадпрыемстваў і працаўнікоў, якія дэманструюць высокія паказчыкі ў рабоце.
У гэты дзень прафсаюзныя арганізацыі арганізуюць мітынгі, у буйных гарадах праводзяцца гулянні, відовішчныя мерапрыемствы, канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы на плошчах і ў парках. Многія людзі ладзяць пікнікі з выездам на прыроду.
2-го апреля в ГУО "Кировская средняя школа" прошёл единый урок посвящённый Дню единения народов Беларуси и России.На данный урок были приглашены военнослужащие пограничной заставы аг.Киров.